Мінскае "Дынама" ў Лізе Еўропы можа згуляць з "Зенітам"

Мінскае "Дынама" ў Лізе Еўропы можа згуляць з "Зенітам"

Вызначыліся магчымыя сапернікі беларускіх клубаў у футбольнай Лізе Еўропы. 23 ліпеня ў штаб-кватэры УЕФА прайшло лёсаванне 3-га кваліфікацыйнага раўнда. Мінскае "Дынама", у выпадку, калі пройдзе ў 2-м раўндзе славацкую каманду "Дунайска Стрэда", трапляе на "Зеніт" з Санкт-Пецярбурга. Калі салігорскі "Шахцёр" пераможа польскі "Лех", ён згуляе з пераможцам пары "Генк" (Бельгія) — "Фола" (Люксембург). Брэсцкае "Дынама" ў выпадку, калі здолее прайсці ў 2-м раўндзе "Атрамітас" з Грэцыі, згуляе з пераможцам пары "Жэлезнічар" (Боснія і Герцагавіна) — "Апалон" (Кіпр).

Паядынкі другога раўнда кваліфікацыі ЛЕ прызначаныя на 26 ліпеня і 2 жніўня, трэцяга раўнда — на 9 і 16 жніўня

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі