Магілёўскія чыноўнікі ў Дзень Перамогі забыліся пра ветэрана
У Магілёве ў Дзень Перамогі забыліся ветэрана Фёдара Яфрэменку, піша мясцовы сайт mogilev.online.
Як і ўсе ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, Фёдар Антонавіч мае ўжо шмат гадоў. Таму па яго мусіла прыехаць машына з гарвыканкаму, каб адвезці на шэсце ветэранаў. Аднак магілёўскі ветэран так і не дачакаўся абяцанага аўтамабіля.
Бавіць час ветэрану дапамог школьнік, які мусіў дапамагчы дабрацца да шэсця. Натуральна, што ён таксама нікуды не паехаў.