Магілёвец па падробленай даведцы забраў машыну са штрафстаянкі

Магілёвец па падробленай даведцы забраў машыну са штрафстаянкі

34-гадовы магілёвец падрабіў даведку, каб забраць аўтамабіль са штрафстаянкі. Перад гэтым мужчына нядорага набыў аўто ў свайго знаёмага.

Супрацоўнікі стаянкі не выказалі ніякіх прэтэнзіяў, бо падробленая даведка на аўтамабіль была з ДАІ. Зламыснік не ўлічыў адну акалічнасць: аўтамабіль праходзіў у межах пачатай крымінальнай справы як рэчавы доказ.

падробленую даведку магілёвец пакінуў на штрафстаянцы, таму праваахоўнікі хутка выйшлі на яго, пішуць “Магілёўскія ведамасці”.

За падробку даведкі на мужчыну пачалі крымінальную справу. Яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі