Магілёвец просіць зняць з перадвыбарчай гонкі Аляксандра Лукашэнку
Адпаведныя заявы Аляксей Паўлоўскі накіраваў у Цэнтрвыбаркам і Генеральную пракуратуру.
Магілёўскі актывіст Аляксей Паўлоўскі хоча, каб з выбарчай гонкі знялі Аляксандра Лукашэнку. Ён накіраваў заявы ў ЦВК і Генпракуратуру.
Падчас збору подпісаў у падтрымку прэтэндэнта ў прэзідэнты Анатоля Лябедзькі грамадскі актывіст даведаўся, што на дзяржпрадпрыемствах грамадзян пад пагрозай скасавання кантрактаў прымушалі паставіць подпісы ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.
У прыватнасці, такія факты, як заяўляе Паўлоўскі са словаў грамадзян, мелі месца ў Магілёўскім гарвыканкаме, аўтазаводзе імя Кірава, заводах “Хімвалакно”, “Магілёўліфтмаш”, "Электрарухавік”, сацыяльных установах горада.
У сваёй скарзе Паўлоўскі просіць адклікаць незаконна сабраныя подпісы, вынесці папярэджанні ініцыятыўнай групе Лукашэнкі і зняць прэтэндэнта з перадвыбарчай гонкі.
Фота: tvc.ru