Магілёвец прыйшоў у міліцыю і прызнаўся ў забойстве бацькі

Магілёвец прыйшоў у міліцыю і прызнаўся ў забойстве бацькі

Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу на 43-гадовага мясцовага жыхара. Мужчыну падазраюць у забойстве заведама састарэлай асобы.

Мужычна сам прыйшоў у РАУС Ленінскага раёна Магілёва і прызнаўся ў забойстве 78-гадовага бацькі, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. Следча-аператыўная група знайшла ў кватэры цела мужчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці.

Следства выявіла, што 11 студзеня п'яны мужчына наўмысна некалькі разоў стукнуў табурэтам бацьку ў галаву, забіўшы яго. Цела пенсіянера праляжала ў кватэры тры тыдні.

Затрыманы дае паказанні. Следчыя высвятляюць матыў злачынства.

З месца здарэння забралі і далучылі да матэрыялаў крымінальнай справы рэчавыя доказы. Следства прызначыла комплекс судовых экспертыз, у тым ліку будзе праведзеная экспертыза псіхічнага стану падазраванага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі