Магілёвец выклікаў эвакуатар, каб скрасці чужы аўтамабіль

Магілёвец выклікаў эвакуатар, каб скрасці чужы аўтамабіль

22 студзеня ў магілёўскую міліцыю звярнуўся 57-гадовы мужчына з заявай пра скрадзены аўтамабіль, паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама. 

Аўто было прыпаркаванае каля аднаго з таварыстваў Магілёва на вуліцы Чэхава.

Як высветлілі праваахоўнікі, на аўтамабіль паклаў вока 59-гадовы магілёвец. Ён заўважыў. што машына доўга стаіць на адным месцы, пад'ехаў да арганізацыі і спытаў у вартаўніка, ці належыць таварыству гэтае аўто. Атрымаўшы адмоўны адказ, мужчына заказаў эвакуатар, пагрузіў на яго машыну і завёз да свайго дома. Там магілёвец разабраў чужы аўтамабіль на дэталі і здаў іх як металалом. Шкода ўладальніку машыны ацэньваецца ў 1600 рублёў.

Цяпер скрадзенае аўто ў тэхнічна спраўным стане вернутае ўладальніку. На выкрадальніка пачалі крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі