Магілёву пагражае эпідэмія коклюшу
У Магілёве пашыраецца коклюш, ілюстрацыйнае фота
Магілёву пагражае эпідэмія коклюшу. У занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі кажуць пра "нестабільную эпідабстаноўку па коклюшнай інфекцыі".
Большасць сярод хворых складаюць дзеці і падлеткі — 81%.
Распаўсюджванню коклюшу, як кажуць медыкі, спрыяла зніжэнне прышчэпачнага імунітэту ў часткі школьнікаў.
Коклюш — вострае інфекцыйнае захворванне, якое распаўсюджваецца паветрана-кропельным шляхам. Хвароба праяўляецца праз 2-14 дзён пасля заражэння.
Пачынаецца коклюш з лёгкага дакучлівага пакашлівання, насмарку, болю ў горле. На пачатку хваробы бацькі могуць нават не звярнуць увагі на з'яўленне кашлю, і дзеці працягваюць наведваць школу і дзіцячы сад. Паступова кашаль узмацняецца, праз два-тры тыдні становіцца прыступападобным, асабліва па начах.
Раней у Магілёўскай вобласці былі зарэгістраваныя выпадкі адру. А напрыканцы студзеня магілёўскія эпідэміёлагі паведамлялі пра сур'ёзны ўздым захворвання на ВРВІ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.