Махляр падмануў Шчучынскі масласырзавод на некалькі мільярдаў рублёў

Махляр падмануў Шчучынскі масласырзавод на некалькі мільярдаў рублёў

Гродзенскія міліцыянты пачалі крымінальную справу за махлярства ў асабліва буйным памеры на кіраўніка аднаго з прыватных унітарных прадпрыемстваў Мінска.

Па версіі праваахоўнікаў, 39-гадовы мужчына, раней судзімы за махлярства і ўжыванне сілы супраць супрацоўніка органаў унутраных спраў, некалькі месяцаў падманваў ААТ "Шчучынскі масласырзавод". Ад кастрычніка 2014 года па люты 2015-га ён падманам і злоўжываючы даверам на аснове дамовы камісіі атрымаў ад прадпрыемства розную прадукцыю на суму больш за чатыры мільярды рублёў.

Атрыманы тавар прадпрымальнік прадаваў, але грошы вяртаў зусім невялікія. Па словах міліцыянтаў, за пяць месяцаў падазраваны пералічыў заводу крыху больш за 450 мільёнаў рублёў — нашмат менш, чым прадугледжвала дамова. На думку праваахоўнікаў, гэта сведчыць, што мужчына ад пачатку не меў намеру выконваць свае абавязанні.

Цяпер следства высвятляе, па якіх каналах ішоў збыт тавару. Дарэчы, пры праверцы аднаго з адрасатаў адгрузкі прадукцыі замест крамы праваахоўнікі знайшлі станцыю тэхабслугоўвання.

Прадпрымальніка затрымалі. Сам ён сваю віну адмаўляе.

Фота: tyrimpex.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі