Махлярства з новымі грашыма. Будзьце пільнымі! (фота)

Махлярства з новымі грашыма. Будзьце пільнымі! (фота)

У інтэрнеце з’яўляюцца звесткі пра выпадкі махлярства з новымі грашыма. Інтэрнет-карыстальнік Павел Курза змясціў у сацыяльнай сетцы такі пост:

“Вось пайшлі першыя аферы з новымі белрублямі. Бабулі далі здачу ў адной з фірмовых крамаў Мінска. Называць краму не буду, бо, відаць, прадаўшчыца сама стала ахвярай аферыстаў. Будзьце пільныя!!!”

Бабуля атрымала рэштай 1 расійскі рубель замест 1 беларускага.

Яшчэ да дэнамінацыі адбыўся выпадак, калі 20-гадовая жыхарка Баранавічаў пры спробе “абмяняць” пенсіянеру старыя грошы яшчэ да правядзення дэнамінацыі, завалодала 16 млн рублёў. За злачынства дзяўчына атрымала 200 гадзін грамадскіх працаў.

Тым часам, у МУС паведамляюць, што ніводнага выпадка падробак новых грошай пакуль не зафіксавалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі