Макей: Беларусь гатовая прыняць з візітам Папу Францішка
Беларусь гатовая прыняць з візітам Папу Рымскага Францішка. Пра гэта 27 траўня заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Паводле яго слоў, прынцыповая гатоўнасць ёсць, але няма яшчэ кантрэтнага тэрміну. Макей адзначыў, што наша краіна гатовая не толькі прыняць пантыфіка, але і арганізаваць у Беларусі яго сустрэчу з кіраўніком РПЦ Патрыярхам Кірылам. Як вядома, падчас нядаўняга візіту ў Ватыкан Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гатовы арганізаваць у Беларусі сустрэчу Папы Рымскага і маскоўскага Патрыярха.
"Мы лічым, што ў любым выпадку візіт павінен быць скіраваны на тое, каб стварыць яшчэ больш гармоніі і забяспечыць яшчэ большы мір у міжканфесійнай асяроддзі, які існуе ў Беларусі, — цытуе словы Уладзіміра Макея БЕЛТА. — Менавіта з гэтых пазіцый мы будзем падыходзіць і да арганізацыі візіту Папы ў нашу краіну".