Макей: Беларусы адчуваюць сябе еўрапейцамі больш, чым жыхары суседніх краін

Большасць пытанняў датычылі адносінаў Беларусі і Еўрасаюза. Уладзімір Макей адзначыў, што ўдзел Беларусі ў Мытным саюзе не азначае, што наша краіна цалкам закрываецца ад супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам, наадварот — вельмі ў ім зацікаўленая. Тым больш, што ЕС — другі пасля Расіі гандлёва-эканамічны партнёр.



Макей: "На сённяшні дзень мы не вядзем гаворкі пра тое, каб падпісваць ці парафіраваць пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам. Мы гаворым, што на дадзеным этапе кожная краіна-ўдзельнік ініцыятывы "Усходняе партнёрства" бачыць па-свойму ўзровень сваёй сувязі з Еўрасаюзам. Хтосьці хоча ў выніку стаць сябрам Еўрапейскага саюза, хтосьці хоча мець вельмі цесныя адносіны. Мы хочам мець нармальныя палітычныя, гандлёва-эканамічныя адносіны з Еўрасаюзам. Я не выключаю, што ў будучыні гаворка можа ісці пра больш цесныя адносіны... Беларусы, паводле апытанняў грамадскай думкі, праведзеных еўрапейскімі даследчымі ўстановамі, адчуваюць сябе еўрапейцамі больш, чым грамадзяне некаторых нашых суседніх краін".



Таксама сёння, адказваючы на пытанне карэспандэнта Еўрарадыё, Уладзімір Макей пацвердзіў, што Беларусь гатовая да перамоваў з Еўрасаюзам аб заключэнні пагаднення пра спрашчэнне візавага рэжыму.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі