Макей на сустрэчы з Міятавіч: Вы ведаеце пра нашы праблемы з ЕС
У Мінску прайшла сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея і прадстаўніцы АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуні Міятавіч.
Макей лічыць візіт Міятавіч важным для аднаўлення даверу паміж беларускім бокам і офісам АБСЕ. "Вы ведаеце аб нашых праблемах у адносінах з ЕС. Аднак, нягледзячы на праблемы, мы гатовыя да супрацоўніцтва з вашым офісам", — цытуе словы міністра БЕЛТА.
Уладзімір Макей адзначыў, што прадстаўніца АБСЕ ўжо тры дні знаходзіцца ў нашай краіне, правяла шматлікія сустрэчы і мае магчымасць "адэкватна ацаніць сітуацыю ў Беларусі".
Прадстаўніца АБСЕ падзякавала за тое, што для яе "былі адчыненыя ўсе дзверы". Дуня Міятавіч падкрэсліла, што ёй важна чуць розныя меркаванні.