Макей пагражае Беларусі прыходам з-за мяжы "фашыствуючай дэмакратыі"
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей заявіў, што не верыць "выдумкам і фэйкавым навінам, якія зыходзяць з вуснаў апанентаў улады". Так ён пракаментаваў аўдыязапіс, на якім чалавек з голасам намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова (на той час — кіраўніка ГУБАЗіК) кажа, што ў Беларусі плануецца пабудаваць лагеры "для асабліва востракапытных" пратэстоўцаў.
"Я разумею, што можна, як у нас цяпер модна, не давяраць аргументаванай інфармацыі, афіцыйным даным, але ведаючы, як паводзяць сябе розныя тэлеграм-каналы і якую інфармацыю даводзяць да нашых еўрапейскіх заходніх партнёраў апаненты ўлады, я павінен сказаць, што я абсалютна не веру тым выдумкам і фэйкавым навінам, якія зыходзяць з вуснаў апанентаў улады. Таму перш чым прыводзіць нейкія выдуманыя факты і інфармацыю, трэба дэталёва разабрацца ў іх", — перадае TUT.by словы Макея.