Макей паведаміў пра ўмовы вяртання беларускіх дыпламатаў у Швецыю

Уладзімір Макей паведаміў, што вяртанне дыпламатаў у Швецыю трэба разглядаць у комплексе. Ён адзначыў, што цяпер у сістэме МЗС праходзіць аптымізацыя, інфармуе БелаПАН. Таксама міністр звярнуў увагу, што афіцыйны Мінск будзе ўлічваць узровень адносін як у цэлым з Еўропай, так і з канкрэтнай краінай.



Нагадаем, сёлета ўвесну беларускі бок прыняў станоўчае рашэнне наконт акрэдытацыі ў Мінску часовага паверанага ў справах Швецыі ў Беларусі.



Нагадаем, што шведскую амбасаду ў Мінску зачынілі 30 жніўня 2012 года. Перад гэтым улады Беларусі не працягнулі акрэдытацыю амбасадару Стэфану Эрыксану. Дыпламата абвінавацілі ў дэструктыўнай дзейнасці. Гэтаму папярэднічаў скандал з "цацачным дэсантам".



У адказ на гэта шведскія ўлады заявілі, што не прымуць новага амбасадара Беларусі, і рэкамендавалі двум супрацоўнікам беларускай амбасады пакінуць Стакгольм. У выніку цяпер функцыі пасольства Швецыі ў Мінску выконвае дыппрадстаўніцтва Эстоніі, а беларускага ў Стакгольме — пасольства Латвіі.



Фота — kanservatyzm.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі