Макей: Пазіцыя Беларусі наконт размяшчэння расійскай авіябазы не змянілася

Макей: Пазіцыя Беларусі наконт размяшчэння расійскай авіябазы не змянілася

Пазіцыя Беларусі адносна размяшчэння на тэрыторыі краіны расійскай авіябазы не змянілася. Такую заяву зрабіў міністар замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей 7 ліпеня ў Рызе. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства нашай краіны знаходзіцца ў Латвіі з афіцыйным візітам.

“Я хацеў бы сказаць, што па пытанні аб размяшчэнні дадатковых вайсковых баз на тэрыторыі Беларусі і прэзідэнт Беларусі выказаўся некаторы час таму канкрэтна і адназначна, і былі іншыя афіцыйныя заявы беларускага боку на іншых узроўнях. Наша пазіцыя ў гэтым плане не змянілася”, — цытуе Макея БЕЛТА.

Пры гэтым міністр адзначыў, што Беларусь будзе старанна аналізаваць сітуацыю, якая складваецца ў рэгіёне. Па яго словах, беларускі бок не зацікаўлены, каб далейшыя яго крокі ў ваеннай сферы прывялі да нагнятання напружанасці і ў рэгіёне, і ў цэлым на еўрапейскім кантыненце.

“Мы не зацікаўленыя ў тым, каб ствараліся новыя раздзяляльныя лініі ў Еўропе”, — сказаў Макей.

Раней кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што размяшчэнне расійскай авіябазы на беларускай тэрыторыі з ваеннага пункту гледжання не патрэбная ні Мінску, ні Маскве. Ён адзначыў, што ў выпадку з’яўлення на нашай тэрыторыі такой базы Беларусь, як і Расія, будзе мець больш мінусаў, чым плюсаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі