Махляры аб'явілі ў Беларусі канцэрты Макса Каржа
![Ашуканцы прапануюць схадзіць на фальшывы канцэрт Каржа](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/222_2.jpg.webp?itok=URn0uZR1)
Ашуканцы прапануюць схадзіць на фальшывы канцэрт Каржа / belsat.eu
Не выключана, што такія аб'явы з'явяцца і ў іншых гарадах. У афішы сказана, што канцэрты пройдуць у Магілёве, Асіповічах, Рагачове і Оршы, піша Orsha.eu.
Сама афішы даюць крыху інфармацыі пра канцэрты, але больш пра іх даведацца прапануюць, прайшоўшы па QR-кодзе. Падобна, што менавіта дзеля гэтага QR-кода і распаўсюджваюцца фальшывыя афішы аб фальшывым канцэрце.
![Мошенники объявили в Беларуси концерты Макса Коржа](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/maks_korzh_koncert_afisha_feyk%20%281%29.jpg.webp?itok=uYXBUEtB)
Насамрэч ніякага канцэрта Каржа ў бліжэйшы час не плануецца ні ў Бабруйску, ні ў іншых гарадах. Корж не плануе канцэртаў на радзіме і за мяжой. Апошні канцэрт ён правёў у Рызе ў верасні 2023 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.