Макрон адмяніў ваенны парад у Дзень ўзяцця Бастыліі 14 ліпеня з-за каранавіруса
Ваенны парад на Дзень ўзяцця Бастыліі ў Парыжы / Reuters
Прэзідэнт Францыі Эмманюэль Макрон вырашыў адмяніць штогадовы ваенны парад на 14 ліпеня ў гонар Дня ўзяцця Бастыліі з-за нестабільнай сітуацыі з COVID-19 у Парыжы, паведамляе Le Monde.
Было вырашана замяніць ваенны парад на Елісейскіх палях цырымоніяй на Плошчы Згоды.
Макрон заявіў, што гэтая цырымонія таксама аддасьць належнае ўсім, хто змагаецца з каранавірусам — урачам, медыцынскім работнікам, валанцёрам.
Удзел у свяце зможа прыняць абмежаваную колькасць гасцей — не больш за 2,5 тысячы чалавек. Паміж гасцямі павінна будзе выконвацца сацыяльная дыстанцыя.
14 ліпеня — Дзень узяцця Бастыліі, галоўнае нацыянальнае свята Францыі, адзначалаецца з 1880 года. У гэты дзень ў 1789 годзе парыжане ўзялі крэпасць-турму Бастылію штурмам. Гэта паслужыла пачаткам Вялікай французскай рэвалюцыі.
6 чэрвеня ў Францыі больш за 190 тысяч выяўленых выпадкаў каранавіруса. З пачатку пандэміі памерла больш за 29 тысяч французаў. Каля 70 тысяч чалавек паправіліся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.