Макрон папярэдзіў Лукашэнку, што ў яго могуць быць праблемы

Эмануіл Макрон / reuters.com
Эмануіл Макрон / reuters.com

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон папярэдзіў Аляксандра Лукашэнку. У інтэрв'ю France 2 ён разважаў пра сітуацыю з вайной ва Украіне.

"Калі Лукашэнка вырашыць яшчэ больш уцягнуцца ў гэтую вайну, ён зробіць гэта насуперак бачанню значнай часткі свайго народа, — гаварыў Макрон. — І ён зробіць гэта, узяўшы на сябе адказнасць, якая, я думаю, не пройдзе без праблем для яго".

Французскаму прэзідэнту нагадалі пра апошнія заявы Аляксандра Лукашэнкі, у тым ліку пра "разгортаванне сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў" РБ і РФ: ці не сведчыць гэта пра пашырэнне канфлікту? "Я думаю, што гэта частка рызык", — адказаў Макрон.

Днямі лідары G7 заклікалі ўлады Беларусі не садзейнічаць расійскай агрэсіі, генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг заклікаў Лукашэнку перастаць уцягваць Беларусь у канфлікт ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі