Маск перадумаў даваць голас бясплатным карыстальнікам Твітара

Ілан Маск / Getty Images
Ілан Маск / Getty Images

Ілан Маск перадумаў даваць голас усім карыстальнікам Твітара.

У нядзелю ён правёў галасаванне наконт таго, пакінуць яму пасаду кіраўніка сацсеткі ці не. Удзел у галасаванні прынялі каля 17 мільёнаў чалавек, і большасць аддала свой голас за тое, каб Маск пакінуў пасаду.

Цяпер ён кажа, што “толькі платныя падпіскі Твітара змогуць галасаваць па палітычных пытаннях”.

Гэтую прапанову зрабіў адзін з карыстальнікаў сацсеткі. Ён напісаў, што “падпісчыкі Blue павінны быць адзінымі, хто можа галасаваць у апытаннях, звязаных з палітыкай”. Маск адказаў яму, што гэта “добрая заўвага”. І  Твітар унясе такую змену.

Раней Маск ладзіў такія галасаванні па іншых нагодах. Напрыклад, ці разблакоўваць у Твітары Дональда Трампа. І заўжды з задавальненнем падпарадкоўваўся "vox populi".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі