Максім Гусцік выйграў этап Кубку свету па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцы

Максім Гусцік выйграў этап Кубку свету па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцы

На этапе Кубка свету па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцы беларус Максім Гусцік заняў першае месца. Спаборніцтвы адбыліся ў Пекіне.

У фінальным турніры Гусцік на 1,24 бала змог абысці аўстралійца Дэвіда Морыса, перадае БЕЛТА. На трэцім месцы апынуўся ўкраінскі спартовец Аляксандр Абраменка.

У дзясятку мацнейшых на этапе Кубка свету па лыжнай акрабатыцы ўвайшлі яшчэ два нашы суайчыннікі — Станіслаў Гладчанка (шостае месца) і Арцём Башлакоў (дзявятае месца).

У турніры сярод жанчын самы высокі вынік сярод беларусак паказала Аляксандра Раманоўская (84,10 бала). Першае месца заняла кітаянка Фанью Кон — 96,90, амерыканка Эшлі Коўлдуэл стала другой — 89,50 бала, а трэцяе месца дасталося кітаянцы Кван Хулінь — 86,62 бала.

У камандных спаборніцтвах зборная Беларусь 1 у складзе Аляксандры Раманоўскай, Дзяніса Восіпава і Максіма Гусціка заняла другое месца. Яе вынік — 301,23 ачка. Першае месца заваявалі кітайскія лыжнікі — 329,55 ачка, бронзу атрымала каманда Расіі 2 — 299,65 ачка.

Наступныя этапы Кубка свету па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцы пройдуць 5 лютага 2016 года ў амерыканскім Дзір Вейлі. 20 лютага перадапошні этап Кубка свету па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцы прыме спарткомплекс "Раўбічы".

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі