Максім Мірны і Эндзі Рам прайгралі ў фінале турніру ў Індыян-Уэлсе

Максіму Мірнаму і Эндзі Раму не ўдалося стаць пераможцамі тэніснага турніру ў Індыян-Уэлсе (ЗША) з прызавым фондам 4,5 млн. долараў. У фінале мужчынскіх парных спаборніцтваў беларус, які займае 51-е месца ў сусветным рэйтынгу, і ізраільцянін (12) саступілі амерыканцам Мардзі Фішу (48) і Эндзі Родзіку (560) — 6:3, 1:6, 12:14 (тай-брэйк). Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 12 хвілін. На тай-брэйку пры ліку 10:9 на сваю карысць М.Мірны і Э.Рам не змаглі выйграць сваю падачу.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі