Максім Мірны прайграў ужо на старце турніра ў Вашынгтоне
Беларускі тэнісіст разам з румынам Хорыя Тэкаў выступаў у парным разрадзе.
У першым матчы яны ва ўпартай барацьбе саступілі балгарска-французскаму дуэту — Грыгару Дзімітраву і Мішэлю Лодру. Лік — 6:3, 3:6, 13:15.
Турнір з прызавым фондам амаль 1 млн 300 тысяч долараў працягнецца да 4 жніўня, паведамляе "Прессбол".
Фота — bymedia.net