Маладафронтаўца з Салігорска вінавацяць у распаўсюдзе парнаграфіі

Андрэй Тычына, маладафронтавец з Салігорска, абвінавачаны ў распаўсюдзе парнаграфіі праз інтэрнэт. Яму пагражае ад двух да чатырох гадоў зняволення.

Падставай для крымінальнай справы сталі чатыры відэаролікі, размешчаныя на яго старонцы ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте". Сярод іншых быў і кліп на песню "Wall-E" гурта "Разбітае Сэрца Пацана": экспертная камісія знайшла ў ім прыкметы парнаграфіі.

У каментары Радыё "Свабода" маладафронтавец адзначыў, што тры відэа былі проста жартаўлівыя, у тым ліку і згаданы кліп. Адзін відэаролік, па словах Тычыны, напраўду быў парнаграфічны. Хлопец кажа, што ў жніўні ён скінуў гэты ролік Івану Шылу, проста каб пажартаваць.

Тычына звязвае абвінавачанне з падзеямі, калі міліцыя шукала адказных за шэраг апазыцыйных акцыяў у Салігорску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі