Маладафронтаўку вінавацяць у збіцці міліцыянтаў
Як паведамляе прэс-служба "Маладога Фронту", на волю выйшла Кацярына Салаўёва, затрыманая 6 снежня пасля акцыі салідарнасці з палітвязнем Аляксандрам Баразенкам. Ранейшая інфармацыя, што дзяўчыну завезлі ў прыёмнік-размеркавальнік на Акрэсціна, не пацвердзілася. Аднак пракуратура пачала праверку па факце збіцця 20-гадовай дзяўчынай міліцыянта. Па словах відавочцаў, падчас затрымання міліцыянты балюча цягалі дзяўчыну за валасы, за швэдар, непрыстойна лаяліся. Аднак у РАУСе міліцыянты заявілі, што 20-гадовая маладафронтаўка іх моцна збіла.
Кацярына прызнае, што падрапала твар аднаму з міліцыянтаў твар. Але кажа, што вымушаная была абараняцца. Бліжэйшым часам Кася Салаўёва збіраецца зняць пабоі і звярнуцца са скаргаю аб збіцці ў пракуратуру.