Малады спецыяліст загінуў у двары “прэзідэнцкага дамка”

Як паведамляла Еўрарадыё, 19 верасня 22-гадовага жыхара вёскі Дзянісавічы насмерць раздушыла бочка з вадой. Газета “Ганцавіцкі час” апісала падрабязнасці трагедыі. Як высветлілася, загінулы Арцём Цялушка пасля размеркавання другі год працаваў галоўным заатэхнікам на сельгасучастку Дзяніскавічы ААТ “Райаграсэрвіс”.



Спачатку да месца працы ён ездзіў праз лес на ровары з роднай вёскі Люсіна, затым здымаў хату, а потым вырашыў жыць у так званым “прэзідэнцкім дамку”. Гэтае рашэнне і стала фатальным для маладога спецыяліста.



Да пабудаваных у нізіне дамкоў ваду прывозяць ў металічных бочках на трактары, потым пераліваюць у калодзеж і адтуль помпай падаюць у дамы. Менавіта пад такой бочкай і загінуў хлопец.



Арцёму Цялушку 13 верасня споўнілася 22 гады, з дзяцінства ў яго былі праблемы з апорна-рухальным апаратам, якія з дапамогай бацькоў ён здолеў перамагчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі