Маладзечанца асудзілі на 6 гадоў узмоцненага рэжыму за данаты
Генпракуратура, ілюстрацыйнае фота
На шэсць гадоў узмоцненага рэжыму асудзілі жыхара Маладзечна за данаты, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.
Мужчыну абвінавацілі ў данаце палку Каліноўскага (з дапамогай аплатнай сістэмы PayPal) і двух банкаўскіх пераводах фонду салідарнасці BYSOL.
Маладзечанца абвінавацілі ў фінансаванні "экстрэмісцкай дзейнасці" і фінанасаванні дзейнасці па вярбоўцы грамадзян Беларусі для ўдзелу ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.