У Гомелі за данаты асудзілі галоўнага інжынера "Мілкавіты"
Асудзілі за данаты
Два тыдні ў Гомельскі абласным судзе разглядалася крымінальная справа былога галоўнага інжынера гомельскага прадпрыемства "Мілкавіта" Аляксандра Стругальскага, піша Вясна.
47-гадовага жыхара Гомеля абвінавацілі ў фінансаванні "экстрэмісцкай"дзейнасці паводле арт. 361-2 КК. Справу з 25 студзеня разглядаў суддзя Сяргей Багінскі.
Як пішуць праўладныя тэлеграм-каналы, Стругальскі "спрабаваў сарваць правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму", а таксама дасылаў грошы ў фонд BYSOL. Іншыя акалічнасці справы пакуль невядомыя. У выніку Стругальскага пакаралі абмежаваннем волі тэрмінам на тры гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.