Мальцаву паведамілі вынікі расследавання прычын пажару на "Пінскдрэве"
16 лістапада дзяржаўнаму сакратару Савета бяспекі Беларусі Леаніду Мальцаву паведамлена пра вынікі расследавання прычын пажару на заводзе "Пінскдрэў". Пра гэта распавялі ва ўпраўленні эканамічнай бяспекі апарата Савета бяспекі.
Пра высновы камісіі, суразмоўца агенцтва размаўляць адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што спачатку матэрыялы павінны быць прадстаўленыя Аляксандру Лукашэнку.
Нагадаем, пажар на заводзе "Пінскдрэў-ДСП" здарыўся 25 кастрычніка. Паводле звестак МНС, магчымай прычынай мог стаць выбух адкладаў драўнянага пылу ў выніку парушэння рэжыму эксплуатацыі абсталявання. Ахвярамі трагедыі сталі 14 работнікаў прадпрыемства, паведамляе БелаПАН.