“Маленькі прынц” — самая перакладаная кніга ў свеце пасля Бібліі і Карана
Аповесць-казку “Маленькі прынц” французскага пісьменніка Антуана дэ Сэнт-Экзюперы пераклалі на трохсотую мову — арабскую мову хасанія. Пра гэта паведамляе партал тэлевізійнай сеткі France Info.
Такім чынам, кніга стала самай перакладанай ў свеце пасля Бібліі і Карана.
Хасанія — мова, на якой гавораць у Маўрытаніі і Заходняй Сахары, дзе яна мае статус дзяржаўнай.
“Гэтая мова, не вельмі вядомая шырокай публіцы, мела сімвалічнае значэнне для Антуана дэ Сэнт-Экзюперы, таму што менавіта на поўдні Марока, дзе размаўляюць на хасаніі, аўтар знакамітай казкі чэрпаў натхненне”, — адзначае рэсурс.
Казка, апублікаваная ў 1943 годзе, была прададзеная ў свеце накладам у больш як 200 мільёнаў асобнікаў.
Па-беларуску “Маленькі прынц” быў выдадзены ў 1989 у перакладзе Ніны Мацяш, нагадвае “Наша Ніва”.