"Марш мудрасці" заблакавалі на плошчы Якуба Коласа ў Мінску

"Марш мудрасці" заблакавалі на плошчы Якуба Коласа ў Мінску

У панядзелак у Мінску зноў сабраўся "Марш мудрасці", яго асноўныя ўдзельнікі — пенсіянеры і пенсіянеркі. 

Сёння акцыя сабралася ў нетрадыцыйным месцы — на плошчы Якуба Коласа а 12-й. Планавалася, што ўдзельнікі пройдуць па праспекце Незалежнасці да Чырвонага касцёла. 

Аднак сілавікі заблакавалі выхад з плошчы Якуба Коласа, каб пенсіянеры не змаглі прайсці па праспекце. 

Таксама ДАІ перакрыла пад'езды да плошчы Якуба Коласа. На самой плошчы стаяць бусікі з сілавікамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі