Мартынаў адправіцца ў Брусэль на сустрэчу з Эштан?

Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў прыбудзе ў панядзелак у Брусэль, дзе ён жадае сустрэцца з кіраўніком дыпламатыі Еўрасаюза Кэтрын Эштан - пра гэта даведалася ў пятніцу з дыпламатычных крыніц у Брусэлі агенцтва ПАП.

"Мартынаў, напэўна, прыедзе ў Брусэль", - заявіла агенцтву крыніца ў Еўракамісіі. Па словах дыпламатаў, візіт праходзіць па ініцыятыве беларускага боку. Мартынава збіраецца прыняць кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза Кэтрын Эштан і, магчыма, таксама камісар ЕС па пытаннях пашырэння і палітыцы суседства Штефан Фюле.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі