Мартынаў у Брусэлі абмяркоўваў візы і грошы
Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў падчас візіту ў Брусэль абмеркаваў перспектыву спрашчэння візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС. Другое пытанне, узнятае Мартынавым, — фінансавая дапамога для Беларусі
Як адзначае БЕЛТА, візіт міністра замежных справаў Беларусі ў Брусэль адбыўся 21-23 кастрычніка. Мартынаў правёў перамовы з намеснікам старшыні Еўрапейскай камісіі — камісарам па пытаннях правасуддзя, свабодаў і бяспекі Жакам Баро, а таксама з камісарам па эканамічных і фінансавых пытаннях Хаакінам Альмунія.
Падчас сустрэч з Жакам Барро бакі закранулі шырокае кола пытанняў, датычных спрашчэння візавага рэжыму паміж ЕС і Беларуссю, умацавання межаў і барацьбы з нелегальнай міграцыяй. Намеснік кіраўніка Еўракамісіі з разуменнем паставіўся да неабходнасці вырашыць візавыя праблемы, з якімі сутыкнуліся беларускія грамадзяне пасля далучэння суседніх з Беларуссю краін ЕС да Шэнгенскай дамовы. Па выніках гутаркі чыноўнікі дамовіліся правесці працоўныя кансультацыі паміж кампетэнтнымі беларускімі ведамствамі і службамі Еўракамісіі наконт візавага рэжыму і рэадмісіі.
З еўракамісарам па фінансавых і эканамічных пытаннях Хаакімам Альмунія, як паведамляе БелаПАН, кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Беларусі абмярковаў выдачу макрафінансавай дапамогі Беларусі.
Яшчэ некалькі месяцаў Еўракамісія будзе вырашаць, якую менавіта суму Еўрасаюз можа вылучыць Беларусі. Таксама невядома, у якой форме яна будзе аказаная — у выглядзе крэдыту або на бязвыплатнай аснове.
Дарэчы, на гэтым тыдні Камісія ЕС у рамках праграмы макрафінансавай дапамогі прапанавала вылучыць Арменіі крэдыт у 65 млн еўра і бязвыплатную дапамогу ў 35 млн, Тбілісі — бязвыплатную дапамогу ў 46 млн еўра.
Фота — "Тэлеграф"