Марын Ле Пэн закідалі яйкамі падчас візіту ў Брэтань

Марын Ле Пэн закідалі яйкамі падчас візіту ў Брэтань

Падчас візіту ў французскі рэгіён Брэтань кандыдатку на пасаду прэзідэнта Францыі Марын Ле Пэн закідалі яйкамі, паведамляе РБК са спасылкай на французскія СМІ.

У Брэтані ў лідаркі крайне правага Нацыянальнага фронту мусіла прайсці некалькі перадвыбарных мерапрыемстваў. У населеным пункце Доль-дэ-Брэтань яе картэж сустрэў натоўп праціўнікаў. Яны атачылі Лё Пэн і яе ахову, скандуючы "Прэч, фашысты" і "Вам тут няма чаго рабіць". Пасля гэтага яны пачалі кідаць у кандыдатку і яе ахову яйкі. 

Ахоўнікі прыкрылі Ле Пэн і павялі яе ўбок ад натоўпу.

Падчас першага тура выбараў Ле Пэн набрала 21,53% галасоў. Яна займае другое месца пасля экс-міністра эканомікі Францыі Эманюэля Макрона (23,75%). 

Другі тур выбараў прэзідэнта Францыі прызначаны на 7 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі