Марыну Коктыш спынілі супрацоўнікі ДАІ і … уручылі кветкі
Супрацоўнікі ДАІ спынілі машыну журналісткі “Народнай Волі” Марыны Коктыш. Інспектары праверылі правы, а замест ператрусу ўручылі часопіс, кветкі і насенне.
Пра гэта Марына Коктыш распавяла ў размове з Еўрарадыё.
Коктыш: “Я атрымала вельмі нечаканы падарунак ад Дзяржаўтаінспекцыі. Мяне спынілі пасля пешаходнага пераходу. Спыталі, ці ведаю я, што парушыла. Вельмі уважліва вывучылі правы, дакументы. У мяне спачатку склалася моцнае нервовае напружанне. Потым супрацоўнік ДАІ сказаў, што яны сёння вырашылі мяне павіншаваць, ўсміхнуўся і падарыў мне кветкі і падарунак”.
Марына кажа, што некалькі дзён таму яна сапраўды парушыла правілы, з-за чаго атрымала запіс у талон. Таму, калі б гэтым разам яна сапраўды парушыла, давялося б плаціць буйны штраф. З гэтага і вынікала напружанне і хваляванне, якое пасля змянілася ўсмешкай, прыгадвае Марына.
Фота: svaboda.org