Марыя Васілевіч: з бацькам праводзілі беларускамоўныя вечары

Марыя Васілевіч: з бацькам праводзілі беларускамоўныя вечары

“Міс Беларусь — 2018" і самая маладая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Марыя Васілевіч у каментары Еўрарадыё выказалася пра стан беларускай мовы і сама загаварыла па-беларуску. 6 снежня яна паўдзельнічала ў першым пасяджэнні парламента, на якім быў абраны новы/стары спікер Уладзімір Андрэйчанка.

Васілевіч: "Вельмі важна памятаць пра тое, што беларуская мова — гэта сапраўды наша родная мова... Не ведаю, наколькі будзе актуальна ўвесці адукацыю на беларускай мове... Са свайго асабістага вопыту магу сказаць, што любоў да беларускай мовы, нягледзячы на тое, што вучылася я ў рускамоўнай школе... любоў да беларускай мовы прышчапілі мае бацькі. Таму што мы вельмі часта з маім бацькам размаўлялі і праводзілі беларускамоўныя вечары, размаўляць на беларускай мове было вельмі прыемна. На жаль, такой практыкі цяпер няма. Але калі чалавек хоча паразмаўляць на беларускай мове, ён будзе [размаўляць] і гэта яго вольны выбар".

Марыя Васілевіч раней распавядала, што яе бацька быў вайскоўцам (пазней стаў таксістам) і падтрымліваў жорсткую дысцыпліну ў сям'і, але адносіўся "з пяшчотай, як да маленькай прынцэсы".

Васілевіч 22 гады. Яна — выпускніца эканамічнага ўніверсітэта, працуе тэлевядучай Белтэлерадыёкампаніі. Марыя — пастаянная спадарожніца Аляксандра Лукашэнкі на розных мерапрыемствах, атрымала яго спецпрэмію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі