Марыя Яфімава: годнасць і вера — гэта мая нацыянальная ідэя, з якой жыву
Марыя Яфімава
25 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — дэпутатка Каардынацыйнай рады трэцяга склікання ад спісу "Еўрапейскі выбар", сяброўка галоўнай управы Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы Марыя Яфімава.
Беларусы павінныя навучыцца ганарыцца сабой, сваёй краінай і сваёй нацыяй. Вярнуць сабе пачуццё годнасці і захоўваць яго ў сэрцы насуперак усім жыццёвым выпрабаванням. Захоўваць побач з верай. І гэта не вера ў нейкія вышэйшыя сілы альбо ў светлую будучыню — гэта вера ў тое, што Беларусь з беларускай нацыянальнай ідэяй ужо вельмі хутка надыдзе, перакананая Марыя Яфімава.
Пра тое, чаму для захавання сваёй ідэнтычнасці нам важна ведаць сваю гісторыю і карыстацца сваёй мовай, ці патрэбная нам тая ідэнтычнасць у часы глабалізацыі і пра пытанні веры мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Марыяй Яфімавай.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.