Маскоўскі патрыярх Кірыл адслужыў у Мінску усяночную і асвяціў Усясвяцкі храм

Маскоўскі патрыярх Кірыл адслужыў у Мінску усяночную і асвяціў Усясвяцкі храм

Маскоўскі патрыярх Кірыл адслужыў усяночную ў мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы. Раніцай у нядзелю ён таксама правёў чын Вялікага асвячэння храма-помніка Усіх Святых, які цяпер лічыцца афіцыйна дзеючай царквой.

Усясвяцкая царква закладвалася яшчэ ў 1990-я гады — тады адбылося асвячэнне пляцоўкі будучага храма і была закладзеная капсула з памятнай граматай, у якой быў зварот да патомкаў. Само будаўніцтва распачалося толькі ў 2006 годзе. Храм Усіх Святых уяўляе сабой комплекс будынкаў, працы над якімі цалкам завяршыліся зусім нядаўна. Вялікае асвячэнне адбылося на свята Пакрова.

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл прыбыў у Мінск для ўдзелу у Святым сінодзе Рускай праваслаўнай царквы, які ўпершыню пройдзе ў Беларусі 15 кастрычніка. На сінодзе будуць абмяркоўвацца розныя пытанні, у тым ліку рашэнне Сусветнага патрыярхату надаць аўтакефалію Украінскай праваслаўнай царкве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі