Масква абвяргае, што Пуцін атрымаў ад Меркель ультыматум

У Маскве абвяргаюць паведамленне пра ўльтыматум, які, нібыта, атрымаў ад канцлера Нямеччыны Ангелы Меркель расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў у панядзелак заявіў, што "ніхто ніколі не меў зносінаў і не зможа пры ўсім жаданні з прэзідэнтам размаўляць ва ўльтыматыўным тоне".

Нагадаем, пра ўльтыматум паведаміла The Wall Street Journal, якая спасылаецца на крыніцы сярод заходніх дыпламатаў. Нібыта, Меркель падчас нядаўняй сустрэчы ў Маскве папярэдзіла Пуціна, што ён мае час да серады, 11 лютага, каб узгадніць "дарожную карту" для завяршэння баявых дзеянняў на Данбасе. Калі ж ён не пойдзе на саступкі і заблакуе дасягненне пагаднення па мірным урэгуляванні, Ангела Меркель пагражае далейшымі санкцыямі супраць расійскіх кампаній. Яны могуць закрануць не толькі фінансавы сектар, але і "абаронку".

Таксама канцлер Нямеччыны паведаміла прэзідэнту Расіі, што не будзе супрацьстаяць планам Барака Абамы ў выпадку, калі ён вырашыць пастаўляць летальную зброю Украіне. Дарэчы, якраз на панядзелак запланаваная сустрэча Меркель і Абамы.

Чаму перамовы 11 лютага ў Мінску называюць "Нармандскім фарматам"?

Як паведамляла Еўрарадыё, 11 лютага ў Мінск прыедуць адразу некалькі сусветных лідараў — канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Будзе і прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. Яны паспрабуюць вырашыць праблему Данбаса, дзе з вясны мінулага года ідуць баявыя дзеянні паміж украінскімі сілавікамі і прарасійскімі баевікамі.

Эксперт: На перамовах у Мінску 11 лютага будзе прарыў

Хто з сусветных лідараў наведваў Беларусь і навошта (фота)

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі