Масква спрасціла атрыманне расійскага грамадзянства для ўсіх жыхароў Данбасу

Масква спрасціла атрыманне расійскага грамадзянства для ўсіх жыхароў Данбасу

Масква спрасціла атрыманне расійскага грамадзянства для ўсіх жыхароў Данбасу, якія знаходзяцца ў Расіі. Адпаведны ўказ падпісаў Уладзімір Пуцін. Ён пачаў дзейнічаць 17 ліпеня. У красавіку расійскі прэзідэнт падпісаў указ, паводле якога спрошчанае грамадзянства маглі атрымаць жыхары "асобных раёнаў" Данецкай і Луганскай абласцей (меліся на ўвазе самаабвешчаныя "ДНР" і "ЛНР"). Цяпер жа "асобныя раёны" зніклі з дакумента. Атрымаць грамадзянства РФ могуць жыхары згаданых абласцей, якія там жылі на красавік 2014-га, і маюць дакументальнае пацверджанне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі