Мастацкі музей аб’явіў конкурс на лепшы дызайн уваходнага квітка

31 сакавіка Нацыянальны мастацкі музей Беларусі сумесна з генеральным партнёрам прадпрыемствам "Брытыш Амерыкан Табака Трэйдынг компані" аб'явілі аб пачатку чацвёртага, штогадовага, конкурсу на лепшы дызайн уваходнага квітка ў музей.
Паводле іфармацыі арганізатараў, узяць удзел у конкурсе могуць не толькі мастакі, дызайнеры, студэнты ВНУ адпаведнага профілю, але і ўсе жадаючыя. Галоўнымі крытэрыямі ацэнкі работ будуць арыгінальнасць, навізна ідэі, мастацкая каштоўнасць твора і яго адпаведнасць статусу галоўнага музея краіны.

Прыём заявак будзе доўжыцца да 29 красавіка, пасля чаго распачне працу журы конкурсу. Як і ў мінулыя гады, у яго склад увойдуць супрацоўнікі музея, вядомыя беларускія мастакі і дызайнеры, выкладчыкі мастацкіх і гуманітарных ВНУ. Імя пераможцы будзе названа 7 траўня.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі