Мастоўская міліцыя прыстрашыла актывіста руху "За Свабоду"

Невядомы чалавек не назваўся і паведаміў, што ён тэлефануе з  мясцовага РАЎС. Ён сказаў, што Васілю тэрмінова трэба прыехаць у РАЎС і здаць адбіткі пальцаў.

Актывіст руху "За Свабоду" адмовіўся прыходзіць без позвы, на што голас на другім баку трубкі грозна паведаміў: "Калі Вы не прыедзеце, мы перададзім вашую справу у КДБ".

Нагадаем, што Васіль Клімовіч быў адным з ініцыятараў на Мастоўшчыне кампаніі супраць прымусовага масавага дактыласкапіравання у 2009 годзе. У часе выбараў у мясцовыя Саветы ў 2010 годзе ён быў кандыдатам у дэпутаты ад руху "За Свабоду", а ў часе мінулых прэзідэнцкіх выбараў — сябрам ініцыятыўнай групы  Алеся Міхалевіча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі