Матацыкліст без шлема і правоў разбіўся ў Глыбоцкім раёне (фота)
У Глыбоцкім раёне пры абгоне разбіўся матацыкліст. Падрабязнасці ДТЗ агенцтву БЕЛТА распавёў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.
Аварыя адбылася на 142-м км аўтадарогі Р3 Лагойск — Зэмбін — мяжа Латвіі. 44-гадовы матацыкліст ехаў у напрамку Шаркаўшчыны з боку Глыбокага. Пры абгоне ён не справіўся з кіраваннем і перакуліўся на сустрэчнай паласе. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы.
Паведамляецца, што кіроўца быў без шлема і не меў правоў на кіраванне матацыклам — толькі правы кіроўцы легкавых і грузавых аўтамабіляў. "Матацыкл "Кавасакі" ён набыў напярэдадні, абмяняўшы яго на свой легкавы аўтамабіль", — паведаміў Аляксандр Казючыц.
Фота ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама