Мазырчук ва ўпор абстраляў хлопца ў начным клубе
Сварка ў начным клубе Мазыра скончылася стралянінай, распавядае тэлеканал "Мазыр".
19-гадовы мазырчук адпачываў з кампаніяй у начным клубе. У яго ўзнікла невялікая сварка з хлопцам з іншай кампаніі.
Пасля завяршэння дыскатэкі малады чалавек, які затаіў крыўду, пайшоў да сваёй машыны, узяў пнеўматычны пісталет і адправіўся на разборкі. Ён зрабіў тры стрэлы ва ўпор, а потым — кантрольны ў галаву. Куля ледзь не трапіла ў вока пацярпеламу і пашкодзіла верхняе павека.
Зламысніка затрымалі проста на месцы злачынства міліцыянты, якія дзяжурылі паблізу. Яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.
На хлопца пачалі крымінальную справу. За асабліва злоснае хуліганства яму пагражае да 10 гадоў зняволення.