Мазырчук дрыфтаваў на галоўнай плошчы Гомеля, яго аштрафавалі
14 лістапада ў 21:30 гомельскім даішнікам паведамілі, што на плошчы Леніна невядомы на "Жыгулях" зладзіў дрыфт, паведамляе прэс-служба МУС.
На аўтастаянцы стаялі ў шэраг некалькі аўтамашынаў ВАЗ. Відавочцы паведамілі, што дрыфт на "Жыгулях" з расійскімі нумарамі зладзіў непрацуючы 24-гадовы жыхар Мазыра.
Кіроўцу аштрафавалі.
Мазырчуку, дарэчы, пашанцавала. У Мінску кіроўца, які зладзіў дрыфт на плошчы Перамогі быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі. Суд прызнаў яго вінаватым у хуліганстве і здзеку з гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.