Мечыслаў Грыб усё ж не выключае свайго ўдзелу ў выбарах
Падчас пасяджэння Цэнтральнага камітэта БСДП (Грамада) генеральны сакратар партыі Мечыслаў Грыб заявіў, што пакуль не гатовы заявіць пра свой удзел ў прэзідэнцкай кампаніі ў якасці кандыдата. Пра гэта ён распавёў у размове з Еўрарадыё. Мечыслаў Грыб: “Учора ў нас адбыўся Пленум ЦК партыі, на якім разглядалася пытанне пра ўдзел у выбарах. І калі ў мяне спыталі, ці я маю намер заяўляць аб сваіх прэтэнзіях, балатавацца кандыдатам у прэзідэнты, я сказаў, што я пакуль не згодны і што ніякага рашэння пакуль не прымаў”.
Па яго словах, ён і раней не рабіў ніякіх заяў пра сваё жаданне ўдзельнічаць у выбарах у якасці прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта. Інфармацыю аб такой магчымасці, кажа Мечыслаў Грыб, “распускалі” з сяброўскіх пачуццяў яго калегі па партыі, на чале з яе старшынём.
Тым не меньш, палітык не выключае, што такую заяву ён зробіць і аб сваіх прэзідэнцкіх амбіцыях заявіць. І ўпэўнены, што партыя яго падтрымае.
Мечыслаў Грыб: “Мая партыя мяне падтрымае. У мяне нармальны аўтарытэт, і мне на кожным з’здзе прапануюць узначаліць партыю ў якасці старшыні, ад чаго я адмаўляюся, бо лічу, што мне гэта не патрэбна. Але эмоцый і павагі, як вы разумееце, мала. Трэба сродкі, сродкі трэба!”
А вось са сродкамі, кажа, пакуль не ўсё так проста. Таму і дадаў у сваёй заяве на Пленуме, што пакуль не гатовы заяўляць пра ўдзел у выбарах.