Медыкам выдзеляць больш за 8 мільёнаў рублёў у якасці даплат
Палата хворых каранавірусам / t.me/minzdravbelarus
На даплаты медыцынскім работнікам Беларусі будзе выдаткавана 8,2 мільёна рублёў. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Саўміна № 651 ад 15 лістапада, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў сераду.
Грошы паступяць у 2021 годзе з рэзервовага фонду Аляксандра Лукашэнкі.
Яшчэ 126 мільёнаў рублёў размяркуюць па абласных бюджэтах. Брэсцкая вобласць атрымае 21,5 мільёна рублёў, Віцебская — 23,4 мільёна, Гомельская — 26,6 мільёна, Гродзенская — 10,8 мільёна, Мінская — 21,1 мільёна, Магілёўская — 22,7 мільёна рублёў.
Як паведамляла Еўрарадыё, у кастрычніку прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка заявіў, што ў чацвёртым квартале на выплату кавідных надбавак медыкам патрэбна яшчэ 250 мільёнаў рублёў, якія шукаюць у рэспубліканскім і мясцовых бюджэтах. "Тое, што мы закладвалі на год, фактычна было з'едзена за тры кварталы", — сказаў тады кіраўнік урада.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.