Механізм па аплаце пошліны апублікаваны

Трэцяга студзеня беларускія кіроўцы, якія спрабавалі прайсці тэхагляд, апынуліся ў ідыёцкім становішчы. З іх патрабавалі аплату новаўведзенай транспартнай пошліны, але як здзейсніць гэтую аперацыю — ніхто не ведаў. Толькі ў другой палове дня на сайце Белтэхагляду распісалі, як дзейнічаць, і апублікавалі “Рэквізіты рахункаў рэспубліканскага бюджэту”.



Цяпер перад тэхаглядам кіроўцы павінны ісці ў банк, плаціць транспартную пошліну, а потым накіроўвацца з квітанцыяй на дыягнастычную станцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі