Мэр Масквы: такой сітуацыі з COVID-19 яшчэ не было, магчымыя жорсткія рашэнні
Мэр Масквы Сяргей Сабянін заявіў пра складаную сітуацыю з каранавірусам у расійскай сталіцы. 17 чэрвеня ён выступіў на пасяджэнні кіраўніцтва каардынацыйнага савета пры ўрадзе РФ па барацьбе з каранавірусам. Па словах Сабяніна, сітуацыя імкліва пагаршаецца і дынаміка стала для ўладаў нечаканасцю. Асабліва пасля таго, як 60% масквічоў ці перахварэлі, ці прайшлі вакцынацыю. Мэр Масквы не выключае, што з'явіліся "новыя, больш агрэсіўныя штамы".
Сяргей Сабянін распавёў, што ў расійскай сталіцы даводзіцца пастаянна павялічваць колькасць ложкаў для хворых (за некалькі дзён з 12 тысяч павялічылі да 17 тысяч, а плануецца ўжо 24 тысячы ложкаў) і стаіць пытанне аб чарговай мабілізацыі сістэмы аховы здароўя.
Сабянін не выключае, што ў Маскве давядзецца ўвесці "часовыя жорсткія абмежавальныя меры".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.