Мэр Пінска ўзяўся за вандалаў
Пінскі гарвыканкам даручыў міліцыі тэрмінова знайсці тых, хто апаганіў помнік свастыкай.
У адміністрацыі Пінска імгненна адрэагавалі на інфармацыю, якую Еўрарадыё дало 18 верасня. Нагадаем, невядомыя вандалы намалявалі вялізную чорную свастыку на помніку ахвярам пінскага гета.
У той жа дзень на праблему звярнуў увагу старшыня Пінскага гарвыканкама Аляксандр Гордзіч. Афіцыйны сайт выканкама паведамляе, што мэр горада даручыў кіраўніцтву пінскай міліцыі “прыняць тэрміновыя меры па пошуку і пакаранню вінаватых у вандалізме ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам”.