"Мэр" Віцебска, сыноў якога затрымлівалі на пратэстах, падаў у адстаўку

Вадзім Заранкін / "Витебские вести"
Вадзім Заранкін / "Витебские вести"

Старшыня Віцебскага гарвыканкама Вадзім Заранкін падаў у адстаўку. Афіцыйна гэта яго ўласнае жаданне, а з пасады ён сыходзіць у сувязі з пераходам на іншую працу. Пра гэта са спасылкай на кіраўніка справамі Віцебскага гарвыканкама Віталя Рудзеню піша TUT.by.

Зарянкину 57 гадоў. Ён нарадзіўся ў вёсцы Бель (Дубровенскі раён, Віцебская вобласць), скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. "Мэрам" Віцебска стаў 30 студзеня 2020 года і на гэтай пасадзе прабыў роўна год. Гэта быў няроўны перыяд у гісторыі горада: на яго прыйшлася ўспышка каранавіруснай інфекцыі і пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Дваіх сыноў Вадзіма Заранкіна затрымлівалі падчас масавых вулічных пратэстаў увосень 2020 года. Абодва былі пакараныя адміністрацыйнымі арыштамі. Малодшы — Філіп — адседзеў 13 сутак у ізалятары, старэйшага — Вадзіміра — пакаралі 10-цю суткамі і могуць забраць у любы момант.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі